Зараз, калі ва Украіне разрастаецца хаос і захоўваецца пагроза расійскага ўмяшання, усё больш яўная, што абавязак Захаду — садзейнічаць канструктыўнаму ўрэгуляванню.

Як піша Збігнеў Бжазінскі на старонках The Financial Times, Расея ўсё яшчэ можа штурхнуць Украіну да грамадзянскай вайны — заахвоціць і падтрымаць аддзяленне Крыма і некаторых усходніх абласцей, тлумачыць вядомы амерыканскі палітолаг, паведамляе inopressa.

Бжазінскі раіць Захаду прадухіліць «выбух рэгіянальнага гвалту на Украіне пры расійскай падптымцы».

Хай ЗША растлумачаць Пуціну, што скарыстаюцца сваім уплывам, каб «сапраўды незалежная і тэрытарыяльна цэласнасная Украіна «праводзіла курс, падобны курсу Фінляндыі: «узаемапаважнае суседства, шырокі спектр эканамічных адносін з Расіяй і ЕС; недалучэнне да любых ваенных альянсаў, якія Масква лічыць накіраванымі супраць яе, і пры гэтым пашырэнне ўключанасці ў Еўропу», — раіць Бжазінскі.

Але ў неафіцыйных гутарках Вашынгтон павінен растлумачыць Крамлю: «Спробы дэстабілізаваць маладую дэмакратыю ў Кіеве ці аддзяліць некаторыя часткі Украіны — не кажучы ўжо пра адкрыты або тайны ўдзел Расеі ва ўнутраных канфліктах у суседняй краіне — вымусяць Вашынгтон скарыстацца яго міжнародным уплывам для крокаў, якія нанясуць Маскве буйныя эканамічныя страты», — піша аўтар.

Еўрасаюз павінен быць цвёрдым партнёрам пры вышэйапісаных намаганнях. Але яшчэ больш актуальная задача ЕС — распрацаваць пакет антыкрызіснай дапамогі для Украіны. Бжазінскі таксама раіць «пераканаць» верхнюю дзесятку ўкраінскіх алігархаў — галоўных бенефецыяраў дзіўнага разгулу карупцыі — ахвяраваць па 1 млрд даляраў на фінансавую рэабілітацыю краіны». «Сын Януковіча, казачна-багаты дантыст, напэўна, зможа ўнесці суму, сувымерную гэтым 10 млрд», — дадае аўтар.

Бжазінскі раіць ЗША і ЕС, пажадана пры садзейнічанні Расеі, «па-ранейшаму патрабаваць, каб дэмакратычныя сілы ў Кіеве занялі пазіцыю нацыянальнага яднання і палітычнай ўмеранасці».

Аўтар упэўнены: Украіна рана ці позна ўвойдзе ў дэмакратычную Еўропу, а Расія рушыць услед па яе прыкладзе, «калі не самаізалюецца і не ператворыцца ў напаўпрагнілы перажытак імперыялізму».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?