Як паведаміў БелаПАН А.Цянюта, следчы УКДБ узяў з яго падпіску аб невыдаванні звестак, што тычацца следства па справе «Маладога фронту».
Нагадаем, на працягу двух месяцаў актывіст восем разоў з розных прычын — ад высвятлення асобы да падазрэнняў у згвалтаванні — затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі. Апошні раз ён быў затрыманы пры спробе паехаць цягніком у Мінск 14 кастрычніка. Раней супрацоўнікі КДБ правялі вобыск у кватэры бацькоў А.Цянюты і забралі кам’ютэр.
17 кастрычніка ва ўпраўленне КДБ з А.Цянютам прыйшлі яго сябры, якія запатрабавалі кнігу заўваг і прапаноў і пакінулі там свае запісы.





