![]() |
У Мінску 19 кастрычніка воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём часам дождж. Вецер заходні з пераходам на паўночны, 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—6°С, днём плюс 7—9°С.
20 кастрычніка ў сталіцы таксама воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя ападкі (дождж, магчымы мокры снег). Вецер паўночны, 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—3°С, днём плюс 4—6°С.
У наступныя двое сутак, 20 і 21 кастрычніка, сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі ападкі (дождж, магчымы мокры снег). Вецер паўночны, 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1 — плюс 5°C, днём плюс 1—7°C.
21 кастрычніка чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўднёвым усходзе кароткачасовы дождж, мокры снег. Вецер паўночна-ўсходні, 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 2°C, днём плюс 2—8°C.





