Напрацягу двух тыдняў невядомыя злачынцы ў Чыгуначным раёне Віцебска падпалілі пяць легкавых машын. У тым ліку дзве міліцэйскія — ВАЗ 2110 і «Мазда 626».

Як паведамляе «Віцебскі веснік», ахвярамі зламыснікаў сталі таксама «Крайслер» і «Хонда» — эксклюзіўныя мадэлі, якія былі ў Віцебску адзінкавымі. Злачынствы былі зроблены ўначы, прыблізна ў адзін час — у прамежку паміж 12 і 2 гадзінамі. Супрацоўнікі міліцыі амаль не сумняваюцца, што ўсе падпалы рабіў адзін і той жа чалавек.

Злачынцу пакуль шукаюць. У сувязі з гэтым Чыгуначны РАУС Віцебска звяртаецца да грамадзян, якім што‑небудзь вядома пра серыю падпалаў, паведаміць у дзяжурную частку па тэлефоне 36‑51‑85 або ў любое аддзяленне міліцыі.

Яна Ільіна, Народныя навіны Віцебска

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0