На незвычайную знаходку натрапіў у Нясвіжскім раёне каля пасёлка Альба грыбнік. У лесе ляжаў металічны прадмет цыліндрычнай формы памерам 20 на 8 сантыметраў са знакам радыяцыйнай небяспекі і надпісам «Радыяцыя».

Мужчына паведаміў пра знаходку ў міліцыю. З Нясвіжу прыехалі міліцыянты і супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, гэты ўчастак лесу быў узяты пад ахову. Пакуль ішло расследаванне, цыліндр праляжаў у нясвіжскім лесе яшчэ два дні.

Нарэшце прыбыла спецыялізаваная група, якая і вывезла яго ў месца пахавання.

Цяпер праваахоўныя органы спрабуюць высветліць, адкуль з’явіўся радыяцыйны цыліндр. Паводле папярэдняй версіі, упасці ён мог толькі з самалёта.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Нясвіж

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна