Цана на расійскі газ для Беларусі ў 2008 годзе складзе прыблізна 125 долараў за тысячу кубаметраў. Пра гэта заявіў журналістам 19

кастрычніка намеснік міністра прамысловасці і энергетыкі Расіі Іван Мацераў, які прыбыў у Мінск у складзе дэлегацыі РФ для ўдзелу ў пасяджэнні савета міністраў саюзнай дзяржавы.

"Згодна з формулай разліку цаны, указанай у кантракце, цана газу для Беларусі будзе прыблізна 125 долараў. Роскід можа скласці плюс-мінус 10 долараў", — сказаў І.Мацераў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што канчатковая цана на газ для Беларусі павінна быць вызначана да 1 студзеня 2008 года.

Паводле слоў намесніка міністра, пытанне аб кошце нафты і газу не будзе абмяркоўвацца на пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. "Паколькі 31 снежня мінулага года быў падпісаны кантракт па пастаўках газу ў Беларусь, пытанні паліўна-энергетычнага комплексу вырашаны ў аўтаматычным рэжыме, — сказаў І.Мацераў. — Дасягнуты таксама дамоўленасці па пастаўках нафты ў Беларусь. Вывазныя пошліны і спосаб іх раздзелу таксама ўстаноўлены".

Кажучы пра надзейнасць паставак расійскіх энерганосьбітаў, намеснік міністра зазначыў, што "Газпром" ніколі не парушаў сваіх абавязацельстваў па пастаўках". "Пасля распаду СССР з'явілася шмат транзітных краін з занадта развітым самалюбствам", — зазначыў І.Мацераў, дадаўшы пры гэтым, што ён "не мае на ўвазе Беларусь".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?