![]() Бэназір Бхута |
Бэназір Бхута — лідэр Пакістанскай народнай партыі — заявіла пра гэта ў інтэрвію францускаму часопісу Paris Match празь некалькі гадзін пасьля таго, як камікадзэ зьдзейсьніў выбух каля яе картэжу. Паводле апошніх зьвестак, колькасьць забітых і памерлых вырасла да 136, некалькі сотняў чалавек дастаўлены ў больніцы.
Паводле Бэназір Бхута, якая не пацярпела па шчасьлівым зьбегу абставін (у момант выбухуяна была ў аўтобусе), ісламскія экстрэмісты наўрад ці змаглі б без чыёй‑небудзь дапамогі ажыцьцявіць акцыю.
У чацьвер Бхута вярнулася ў Пакістан пасьля васьмі гадоў добраахвотнага выгнаньня. Б. Бхута дамовілася з прэзыдэнтам краіны Пэрвэзам Мушарафам пра падзел улады.
Некалькі дзясяткаў тысяч пакістанцаў выйшлі на вуліцы Карачы вітаць вяртаньне былога прэм'ер-міністра, дзе і зьдзейсьніў тэракт тэрарыст-сьмяротнік.
***
Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасьці за гэты замах. Паводле адной з вэрсій гэта маглі зьдзейсьніць баевікі, зьвязаныя з плямёнамі, што жывуць ля аўганскай мяжы. Сярод гэтых плямёнаў моцны ўплыў Аль‑Каіды і талібаў.
Бэназір Бхута падтрымлівае ЗША ў вайне супраць тэрарызму; яна заявіла, што вяртаецца ў Пакістане, каб змагацца з тэрарызмам.
Азіф Алі Зардары, муж Бэназір Бхута, абвінаваціў пакістанскія спэцслужбы ў датычнасьці да замаху на сваю жонку.
Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф назваў выбухі ў Карачы «змовай супраць дэмакратыі». Ён патэлефанаваў Бэназір Бхута і выказаў ёй спачуваньні.
ЗША выступаюць за ўмацаваньне палітычнага саюзу паміж Бхута і Мушарафам, каб захаваць празаходнюю арыентацыю Пакістану, што мае ядзерную зброю.





