![]() |
Канцэрты
Эдвард Грыг. «Жыцьцё. Музыка. Лёс»
20 кастрычніка (субота) ў Малой залі імя Р.Шырмы (п.Незалежнасьці, 50) — канцэрт, прымеркаваны да 10‑годзьдзя з дня сьмерці Эдварда Грыга «Жыцьцё. Музыка. Лёс». Пачатак а 19‑й.
Nazareth
22 кастрычніка (панядзелак) ў Лядовым Палацы — канцэрт гурту «Nazareth». Пачатак а 19‑й. Квіткі: 40000 — 125000 руб. Т.: 226‑50‑44, 501‑97‑75, 322‑69‑42
Выставы
Гістарычны касьцюм
У Нацыянальным гістарычным музэі (вул.Маркса, 12) да 12 сьнежня працуе выстава «Гістарычны касьцюм XVI — XIX ст». На выставе дэманструюцца рэканструкцыі жаночых і мужчынскіх строяў розных краінаў сьвету: Францыі, Англіі, Італіі, Гішпаніі, Расеі.
«Сучаснае швэдзкае ювэлірнае мастацтва: пашыраная калекцыя» ў Віцебску
У Віцебскім абласным краязнаўчым музэі (вул.Леніна, 36) з 25 кастрычніка да 26 лістапада працуе выстава «Сучаснае швэдзкае ювэлірнае мастацтва: пашыраная калекцыя». У рамках выставы ў Віцебску, сумесна з Цэнтрам сучаснага мастацтва (г. Віцебск) 24 кастрычніка а 16.00, у музычнай гасьцёўні (вул. Фрунзэ, 11), адбудзецца сэмінар‑прэзэнтацыя сучаснага швэдзкага дызайну.
Экспанаты выставы — вынік працы пятнаццаці мастакоў. Частка экспанатаў зробленая са срэбра, але, акрамя агульнапрынятых матэрыялаў, выкарыстоўваецца таксама дрэва, папера, плястмаса ды сылікон.
Тэатры
Купалаўскі тэатар
20 (сб) — «Чорная панна Нясьвіжу».
21 (ндз) — «КІМ».
ранiшнiя спэктаклi
21 (ндз) — «Афрыка».
малая сцэна
21 (ндз) — «Беларусь у фантастычных апавяданьнях».
Тэатар беларускай драматургіі
20 (сб) — «Палёты з анёлам».
21 (ндз) — «Кабала сьвятошаў (Мальер)».
Тэатар лялек
21 (ндз) — «Пясочны замак».
Футбол
У гэтыя выходныя можа вызначыцца чэмпіён Беларусі па футболе. Каб стаць ім барысаўскаму БАТЭ дастаткова згуляць унічыю з МТЗ‑РІПА (Менск)
Матч пройдзе ў нядзелю ў Менску на стадыёне «Трактар». Пачатак а 15‑й. Цана білета — 4 тыс.
Сыноптыкі абяцаюць, што ў нядзелю ўдзень будзе без дажджу, +7-8 градусаў вышэй за нуль.
У Кіеве — «Манчэстар Юнайтэд»
23 кастрычніка ў Кіеве на стадыёне «Алімпій¬скі» пройдзе матч групавога турніру Лігі чэмпіёнаў «Дынама‑Кіеў»—»Манчэстар Юнайтэд». Пачатак у 21:45.
Трапіць у Кіеў можна зь Менску цягніком (Менск—Кіеў, штодня, адпраўленьне зь Менск Пас. 20.50, у Кіеве ў 8.56).





