Віктар Зубкоў

Расія гатова разгледзець просьбу аб павелічэнні паставак нафты ў Беларусь. Пра гэта 19 кастрычніка заявіў старшыня ўрада Расіі Віктар Зубкоў на сустрэчы ў Мінску з прэм’ер‑міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

«Мы настроены на працяг канструктыўнага ўзаемадзеяння ў нафтавай сферы, — сказаў В.Зубкоў. — Пацвярджаю ў гэтай сувязі гатоўнасць расійскага боку разгледзець просьбу аб павелічэнні паставак нафты ў Беларусь да прадугледжанага балансам Саюзнай дзяржавы аб’ёму пры наяўнасці тэхнічных магчымасцей трубаправоднай сістэмы».

В.Зубкоў таксама адзначыў, што расійскі бок лічыць важным забяспечыць выкананне ўсіх наяўных дамоўленасцей у сферы газавага супрацоўніцтва. «Хачу запэўніць усіх, што «Газпром» выконвае і будзе выконваць свае абавязацельствы ў поўным аб’ёме», — заявіў расійскі прэм’ер‑міністр.

Ён таксама паведаміў, што Расія зацікаўлена ва ўдзеле ў будаўніцтве АЭС у Беларусі.

«Расія ў сілу свайго вопыту ў сферы будаўніцтва АЭС і наяўнага патэнцыялу здольная прапанаваць найбольш рацыянальны варыянт будаўніцтва АЭС з арганізацыяй бяспекі на ўзроўні сусветных стандартаў», — запэўніў В.Зубкоў.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0