Універсальная дэкларацыя правоў «субъектаў хозяйствования
Штодзень нашы талдычуць, што «субъекты хозяйствования» Саюзу маюць мець роўныя правы. А хэв а дрім - калі небудзь іхнія правы сапраўды будуць вызнаныя адпаведным дакументам.
Універсальная дэкларацыя правоў «субъектаў хозяйствования»
Прэамбула
Прымаючы ва ўвагу, што дабрабыт сяброў адміністацыі РБ з’яўяецца асновай свабоды і справядлівасці глабальнага міру, кіраўніцтва Саюзнай дзяржавы прымае Універсальную дэкларацыю праў “суб’ектаў хозяйствования”
Артыкул 1
Усе «субъекты хозяйствования» нараджаюцца роўнымі ў правах адносна коштаў за атрымання расейскіх вуглеродаў. Яны маюць выступаць у адносінах адзін да воднага ў духу славянскага братэрства.
Артыкул 2
Кожны “«субъект хозяйствования» мае права на фінансаванне будаўніцтва лядовых палацаў, Нацыянальнай бібліятэкі, фэстывалю «Дажынкі», тураў журналістаў расейскіх рэгіянальных СМІ па Беларусі.
Артыкул 3
Кожны «субъект хозяйствования» мае права на вольны продаж на расейскім рынку кандытарскіх вырабаў
Артыкул4
Кожны «субъект хозяйствования» мае права на расейскі ільготны стабілізуючы крэдыт.
Артыкул 5
“Ніводны не мае падвяргацца перамовам з Газпромам, або іншым прыніжаючым ягоную славянскую годнасць практыкам.
Артыкул 6.
Кожны «субъект хозяйствования» мае права быць прыватызаваным расейскімі кампаніямі.
Артыкул 7
Кожны «суб’ект хозяйствования» мае права дэзінфармаваць грамадства быццам будзе прададзены нейкай заходняй кампаніі, каб прымусіць расейскія кампаніі падняць цану ягонай пакупкі.
Артыкул 8
Кожны «суб’ект хозяйствования» мае права на свабоду выражэння негатыўнага стаўлення на старонках беларускіх дзяржаўных СМІ на адрас подлых здраднікаў славянства, тлустых алігархічных катоў з Газпрому і Чубайса асабіста.
Артыкул 9
Кожны «суб’ект хозяйствования» мае права на свабоду мітынгаў сваіх супрацоўнікаў каля расейскай амбасады ў Менску пад лозунгамі “Газпром – магільшчык Саюзу”.
Подпісы
ВВП АГЛ





