Дакументальны фільм «Урок беларускай мовы» польскага рэжысёра Міраслава Дэмбіньскага атрымаў прэстыжную прэмію Савета Еўропы на фестывалі Prix Europa. Узнагароджанне адбылося ў суботу ўвечары ў Берліне.
Фільм «Урок беларускай мовы», прысвечаны сакавіцкім падзеям у нашай краіне падчас прэзідэнцкіх выбараў, распавядае пра закрыты ўладамі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа і яго навучэнцаў.