Датэрміновыя выбары абярнуліся катастрофай для кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць». Ейны лідэр і цяперашні прэм’ер‑міністар Польшчы Яраслаў Качыньскі ўжо павіншаваў Дональда Туска й апазыцыйную партыю «Грамадзянская плятформа» зь перамогай.

Трэцім ідзе блёк «Лявіца й дэмакраты» на чале з былым прэзыдэнтам Польшчы Аляксандрам Квасьнеўскім, які па абвяшчэньні першых вынікаў выбараў аб’явіў пра канчатковы сыход з палітыкі й канец 4‑й Рэчы Паспалітай.

Вострая спрэчка кансэрватараў Качыньскага і лібэралаў Туска палітызавала Польшчу, і на ўчасткі для галасаваньня прыйшла рэкордная колькасьць выбарцаў — аж 55 %. Зь іх 41 % падтрымаў «Грамадзянскую плятформу», а 32 % — нацыянальна-канэсрватыўную партыю прэм'ера Качыньскага.

Туск найхутчэй што сфармуе ўрад разам зь Сялянскай партыяй, што набрала калі 9 % галасоў.

Значны ўплыў на Польшчу будзе мець сыход з палітычнай сцэны крайне правай і крайне папулісцкай палітычных сілаў — ультракаталіцкай Лігі польскіх сем'яў і народніцкай Самаабароны. Лідэры абодвух гэтых сілаў сымпатызавалі А. Лукашэнку, у якім яны бачылі найперш барацьбіта супраць Захаду і эўрапейскай інтэграцыі. Лепэр нават прыяжджаў у Беларусь і агітаваў за Лукашэнку.

У Славеніі ў нядзелю прайшоў першы тур прэзыдэнцкіх выбараў. Папярэднія вынікі кандыдатаў вельмі блізкія, таму імя першай асобы краіны застанецца нявызначаным да 11 лістапада. Найверагодней, у другі тур выйдуць Алоіз Пэтэрле й Даніла Цірк (Türk). Алоіз Пэтэрле быў прэм’ер‑міністрам Славеніі ў часе здабыцьця незалежнасьці ад Югаславіі. Даніла Цірк у 90‑я быў пасланьнікам Славеніі ў ААН.

Цяперашні прэзыдэнт Славеніі Янэз Дрноўшэк не балятаваўся на другі тэрмін. Ён пакутуе ад раку, жыве з адной ныркай. Некалькі гадоў таму ён пераехаў у аддаленую вёску, есьць цяпер толькі расьлінныя прадукты й дбае пра правы жывёл.

Прэзыдэнт у Славеніі выконвае пераважна прадстаўнічыя функцыі.

Туркам прапанавалася вызначыцца, ці хочуць яны абіраць прэзыдэнта простым галасаваньнем. Пакуль гэтым правам валодае парлямэнт.

Паводле папярэдніх зьвестак, каля дзьвюх трацін выбарцаў падтрымалі гэтую прапанову.

Іныцыятарам зьменаў у Канстытуцыю вытупіў прэзыдэнт Кыргызстану Курманбек Бакіеў. Прапанавана, каб прэм’ер‑міністра прызначала партыя, якая набярэ на выбарах больш за палову мандатаў, а калі такой партыі ня будзе, то прэзыдэнт сам выбярэ любую з прэзэнтаваных у парлямэнце й даручыць вылучыць прэм’ера ёй.

Самыя ж парлямэнцкія выбары мяркуецца праводзіць выключна па партыйных сьпісах.

Пры станоўчым выніку галасаваньня гэта будзе ўжо чацьвёртая канстытуцыя за 2 гады.

Паводле ЦВК, удзел у рэфэрэндуме ўзялі 80,64% выбарцаў. Паводле незалежных назіральнікаў, у скрыні сотнямі ўкідаліся бюлетэні.

Сёньня зраньня Курманбек Бакіеў распусьціў парлямэнт.

Паводле папярэдніх зьвестак, у нядзельных выбарах у швайцарскі парлямэнт зноў вядуць рэй нацыяналісты з Швайцарскай народнай партыі (29%). Выбарцам яна абяцала зрабіць больш жорсткай іміграцыйную палітыку й захаваць традыцыйны швайцарскі нэўтралітэт. Добрыя вынікі таксама паказалі сацыял‑дэмакраты (19,1%) і зялёныя (9,5%).

У муніцыпальных выбарах на Кубе гэтай суботай узяў удзел і Фідэль Кастра. Пасьля таго, як прагаласаваў, кубінскі лідэр зьвярнуўся да Джорджа Буша й заклікаў яго адмовіцца ад пагроз на адрас Кубы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру