На мяжы Расеі й Украіны плянуецца пабудаваць міжнародны аэрапорт.
Пад яго будаўніцтва ўжо выкупленая зямля між Харкавам і Белгарадам плошчай каля 2 тысяч гектараў.
Будынак аэравакзалу будзе месьціцца ў 35 кілямэтрах ад Харкава і ў 37 кілямэтрах ад Белагараду. Аэрапорт будзе ня толькі прымаць і адпраўляць пасажыраў двух гарадоў, але й станецца буйным транспартным вузлом па апрацоўцы транзытных грузаў.





