Знакаміты ў мінулым беларускі футбаліст Сяргей Алейнікаў ўзначаліў літоўскі клуб «Дайнава» з Алітуса.

У сезоне-2013 «Дайнава» заняла восьмае месца ў чэмпіянаце, апярэдзіўшы толькі «Таўрас», якім у першай палове сезону таксама кіраваў беларус — Аляксандр Бразевіч. На пасаду галоўнага трэнера Алейнікава запрасіў новы ўладальнік клуба італьянец Джузэпэ Грэка, паведамляе Прессбол.

Чэмпіянат Літвы стартуе 8 сакавіка, у ім возьме ўдзел 10 камандаў. Новы клуб Алейнікава ў першым туры адправіцца ў госці да «Атлантаса» з Клайпеды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0