Пад час суду над Яраславам Грышчэнем у верасьні, людзі пазналі апэратара мясцовага канала INTEX TV сярод супрацоўнікаў у цывільным. Тыя загадвалі яму, што здымаць. Тыцкалі пальцамі ў натоўп, выбіраючы буйныя пляны. Асабліва цікавалі за супрацоўнікам амэрыканскага пасольства. Калі той накіраваўся ў рэстарацыю, апэратару загадалі ісьці за ім. Апэратар відавочна пачуваўся няёмка, спрабаваў адмовіцца, маўляў, неяк не прыгожа. Але “ціхары” былі непахісныя -- давай, ідзі, трэба здымаць усё.

Дарэчы, намесьнік дырэктара тэлеканалу INTEX TV Юры Шэсьцярнёў працаваў раней у выканкаме, а ў часе выбараў зьяўляецца нязьменным старшынёй гарадзкой выбарчай камісіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру