Гэтым разам па-за спісам апынуўся саўладальнік кампаніі «Садружнасць» Аляксандр Луцэнка, які, паводле пэўнай інфармацыі, мае грамадзянства Беларусі.

Часопіс Forbes традыцыйна абвясціў спіс самых багатых людзей свету. У яго ўпершыню трапіла прозвішча літоўца Нерыюса Нумавічуса.

Часопіс прадстаўніку балтыйскай краіны выдзеліў 1565 месца. Яго маёмасць ацэненая ў 1 млрд даляраў. Нумавічус — галоўны акцыянер ЗАТ Vilniaus prekyba. Гэтая кампанія кіруе сеткай крамаў Maxima ў Літве, Латвіі, Эстоніі. У групу прадпрыемстваў таксама ўваходзіць сетка аптэк Eurovaistin?.

Лідарам рэйтынгу стаў сузаснавальнік амерыканскай карпарацыі Microsoft Біл Гейтс. Паводле версіі часопіса Forbes, яго капітал ацэньваецца ў 76 млрд даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?