Расійскае спецпадраздзяленне да гэтага часу блакуе ўкраінскую артылерыйскую базу ў Еўпаторыі.

Там працягваюцца перамовы паміж украінскім і расійскім камандаваннем і грамадзянскімі прадстаўнікамі, гаворыцца ў сюжэце ТСН. Украінскія ваенныя сталі жывым шчытом на абарону часці. Яшчэ адным жывым шчытом стаяць жонкі вайскоўцаў. Кадры блакавання знялі мясцовыя жыхары.

Тых, хто нападаў, налічваецца некалькі сотняў, ім дапамагаюць мясцовыя прарасійскія радыкалы і расфармаваны «Беркут».

Акупанты патрабуюць ва ўкраінцаў здацца і пакінуць тэрыторыю часці. На базу наведаўся і прадстаўнік так званага «крымскага прэм'ера» Аксёнава. У суправаджэнні некалькіх узброеных хлопцаў ён патрабаваў зачыніць і апламбаваць зброю.

Украінскія ваенныя адмовіліся, таму што, па іх інфармацыі, за некалькі кіламетраў ад базы стаяць аўтобусы з расійскімі артылерыстамі з ракетна-зенітным комплексам БУК, у прыватнасці.

Штурмавую брыгаду, якая тэрарызуе базу ў Еўпаторыі, напярэдадні бачылі ў Бельбека. Яна гастралюе па Крыме і правакуе канфлікты. Але нашы салдаты, як могуць, стрымліваюць націск.

«Расійскае кіраўніцтва даслала сюды асабовы склад на 11 аўтобусах, каб яны занялі нашы месцы. Мы іх выпіхнулі жывым шчытом. Пасля гэтага прыбыў спецназ. Выставілі ўльтыматум, каб мы здалі зброю і здаліся самі. Пакуль што трымаем націск. Мы бяззбройныя. Вароты не даём адчыніць на КПП. Ім дапамагаюць радыкальна настроеныя прарасейскія элементы. І самае цікавае: наш расфармаваны «Беркут». Яны на баку рускіх тут выступаюць», - распавёў маёр Мікалай Лукьянчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0