У Беларусі будуць пабудаваны новыя заводы ў сферы дрэваапрацоўкі. Гэта прадугледжана Указам нумар 529 "Аб некаторых мерах па развіццю дрэваапрацоўчай прамысловасці", які 18 кастрычніка падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Як растлумачылі БЕЛТА у прэс-службе кіраўніка дзяржавы, згодна з дакументам у Беларусі будзе ажыццёўлена будаўніцтва новых заводаў па вытворчасці драўнянастружкавых і ламініраваных пліт таўшчынёй ад 2 да 6 мм магутнасцю 30 тыс.куб.м (ААТ "ФанДАК", ААТ "Мазырдрэў"), пліт сярэдняй шчыльнасці таўшчынёй ад 2 да 8 мм магутнасцю 30 тыс.куб.м (ААТ "Барысаўдрэў", ААТ "Мастоўдрэў") і таўшчынёй ад 6 да 40 мм магутнасцю 100 тыс.куб.м (ААТ "Гомельдрэў", ААТ "Віцебскдрэў"), драўнянастружкавых пліт палепшанай якасці таўшчынёй ад 10 да 40 мм магутнасцю 250 тыс.куб.м (ААТ "Івацэвічдрэў"), піламатэрыялаў і каркасных дамоў (ААТ "Гомельдрэў"), а таксама будаўніцтва міні-ЦЭЦ (ААТ "ФанДАК").

Указам прадугледжваецца мадэрнізацыя дзеючых у Беларусі вытворчасцей. У прыватнасці, фанернай (ААТ "ФанДАК", ААТ "Гомельдрэў", ААТ "Барысаўдрэў", ААТ "Мастоўдрэў"), драўнянастружкавых пліт (ААТ "Мастоўдрэў", ААТ "Рэчыцадрэў", ААТ "Мазырдрэў"), лесапільнай (ААТ "Мастоўдрэў", ААТ "Магілёўдрэў"), лесанарыхтоўчай (ААТ "ФанДАК", ААТ "Барысаўдрэў", ААТ "Віцебскдрэў", ААТ "Мастоўдрэў", ААТ "Мазырдрэў", ААТ "Магілёўдрэў"), паганажнай (ААТ "Магілёўдрэў", ААТ "Віцебскдрэў"), лініі па вытворчасці ОSB (ААТ "Мастоўдрэў").

У адпаведнасці з указам будзе ажыццёўлена рэканструкцыя мэблевых вытворчасцей на ААТ "Гомельдрэў" і ААТ "Магілёўдрэў".

Рэалізацыя ўказа дасць магчымасць забяспечыць рацыянальнае і комплекснае выкарыстанне драўніны, уключыць у перапрацоўку дробнатаварную і нізкасортную драўняную сыравіну і адходы і, галоўнае, забяспечыць вытворчасць прадукцыі з больш высокай дабаўленай вартасцю.

Акрамя таго, прадугледжаныя ў дакуменце меры будуць садзейнічаць імпартазамяшчэнню, падкрэслілі ў прэс-службе.

Паводле разлікаў спецыялістаў, будзе павялічаны аб'ём вытворчасці прадукцыі з $347,0 млн. за 2006 год да $743,7 млн. да 2015 года, узрастуць дадатковыя паступленні ў бюджэт у суме Br425,8 млрд. Таксама будзе адноўлены вытворчы патэнцыял дрэваапрацоўчых арганізацый.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру