Старшыня Вярхоўнага Суда Валянцін Сукала адказаў на пытанне, колькі памылковых рашэнняў вышэйстаячых судоў было летась адменена Вярхоўным Судом.
«500! Гэта што тычыцца судоў касацыйнай інстанцыі. І больш за 100 судовых пастаноў, гэта ўжо нагляднай інстанцыі.
Пойдзем далей. Якасць разгляду крымінальных спраў па I інстанцыі ў абласным Гомельскім і Мінскім гарадскім судах у працэнтных адносінах істотна горш, чым у падпарадкаваных ім раённых судах», — расказаў ён «Савецкай Беларусіі».