Дазвол на акцыю арганізатары атрымалі сёння.

Паводле намесніка старшыні Кансерватыўна‑хрысціянскай партыі — БНФ Сяргея Папкова, дазволена правядзенне мітынгу ў Курапатах у 14 гадзін 30 хвілін.

Між тым ад сталічных уладаў пакуль няма адказу на заяўку аб правядзенні шэсцяў ў Мінску. Першае плануецца распачаць аб 11‑й гадзіне ад парка Чалюскінцаў па праспекце Незалежнасці, вуліцы Каліноўскага, вуліцы Сядых ва ўрочышча Курапаты.

Другое мяркуецца арганізаваць па праспекце Маякоўскага да Лошыцкага яру, дзе праводзіліся масавыя расстрэлы людзей у 1937 годзе. Яго удзельнікі збяруцца апоўдні каля Камвольнага камбінату.

Арганізатары чакаюць, што дазвол на правядзенне помных шэсцяў яны усё ж атрымаюць, але ў апошні момант. Пакуль ў мэрыі нават па тэлефоне адмаўляюцца паведаміць пра рашэнне гарадскіх уладаў.

Радыё Рацыя

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру