Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу назваў правакацыяй фатаграфіі расійскай ваеннай тэхнікі ў Крыме, якія з'явіліся ў СМІ. Ён таксама назваў «поўнай лухтой » відэа, на якіх вайскоўцы заяўляюць, што яны нібыта супрацоўнікі узброеных сіл Расіі.
Між тым,
міністр абароны РФ растлумачыў, што не выключае правядзення ў гэтым годзе іншых пазапланавых вайсковых вучэнняў.
«У гэтым годзе яны былі першыя, думаю, што будуць і астатнія», — адзначыў ён.
Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што раптоўная праверка баявой гатоўнасці войскаў Заходняга і Цэнтральнага ваенных акругаў, якая прайшла на папярэднім тыдні, не мае ніякага дачынення да сітуацыі ў Крыме.





