Прэзыдэнт Украіны, прамаўляючы на паседжаньні Рады міністраў абароны 11 краін Паўднёва‑Ўсходняй Эўропы ў Кіеве, заявіў, што Ўкраіна пацьвяржае свой курс на сяброўства ў Эўрасаюзе і NATO.

Прэзыдэнт Юшчанка зьвярнуўся да ўдзельнікаў з прапановай спрыяць Украіне далучыцца да Пляну і што да сяброўства ў NATO.

В. Юшчанка падкрэсьліў, што Украіна будзе ўмацоўваць свой статус — як ён сказаў ‑‑ надзейнага партнёра ў апэрацыях у падтрымку міру і заклікаў да вырашэньня канфлікту ў Косава, так і постсавецкай прасторы.

На сустрэчы Рады міністраў мае разглядацца заяўка Украіны пра намер далучыцца да Пагадненьня пра шматнацыянальныя міратворчыя сілы ў рэгіёне. Міністар абароны Анатоль Грыцэнка, аднак, кажа, што гэта не азначае, што Украіна будзе браць удзел ва ўсіх апэрацыях.

BBCukrainian.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0