У падмаскоўнай рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна адбылося чарговае паседжанне Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады. Апроч Пуціна, таксама былі прадстаўленыя кіраўнікі Беларусі і Казахстана Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў.

Кіраўнікі дзяржаваў абмеркавалі функцыянаванне Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, а таксама магчымасць далучэння да саюза Арменіі.

«Наша прынцыповая пазіцыя - стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза павінна грунтавацца на поўнамаштабным Мытным саюзе без выключэнняў, у тым ліку без пошлін, колькасных абмежаванняў ці чагосьці іншага», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што да сённяшняга часу ў Мытным саюзе не знятыя пошліны на некаторыя віды тавараў, як алкаголь, тытунь, лекі, газ, нафта.

Для Беларусі менавіта пошліны на газ і нафту з’яўляюцца найбольш адчувальнымі. Бо нафтапрадукты застаюцца асноўнай крыніцай валюты для Беларусі.

Адмену абсалютна ўсіх пошлін унутры Мытнага саюза Беларусь лабіруе ўжо не першы год, аднак «збліжэння па найбольш адчувальных пазіцыях для кожнага з бакоў практычна не адбылося».

«У тым ліку па фарміраванні агульнага энергетычнага рынку, лібералізацыі аўтамабільнага транспартнага рынку, доступу да газатранспартнай сістэме, правілах субсідзіравання сельскай гаспадаркі. Бакі пастаянна вылучаюць новыя прапановы, якія могуць размыць ўжо наяўныя дамоўленасці», - адзначыў Лукашэнка.

У адваротным выпадку «мы рызыкуем неапраўдана зацягнуць пачатак працы Еўразійскага эканамічнага саюза».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?