НАТА перагледзіць супрацоўніцтва з Расіяй у сувязі з палітыкай Масквы ў дачыненні да Украіны. Пра гэта напісаў у сераду, 5 сакавіка, у сваім твітары кіраўнік альянсу Андэрс Фог Расмусэн.

У прыватнасц, па словах Расмусэна, НАТА прыпыняе падрыхтоўку да сумеснай з Расіяй аперацыі па суправаджэнні амерыканскага судна пры знішчэнні сірыйскай хімічнай зброі. Акрамя гэтага, НАТА вырашыла не праводзіць ніякіх сустрэч з расійскімі калегамі на ўзроўні асабістага цывільнага і ваеннага складу.

Адначасова генеральны сакратар альянсу заявіў аб актывізацыі ўзаемадзеяння з новымі ўладамі Украіны. У чацвер Расмусэн плануе сустрэцца з новым прэм'ер-міністрам краіны Арсенам Яцанюком, каб выказаць яму падтрымку з боку НАТА.

Раней у сераду міністр абароны ЗША Чак Хейгел заявіў, што Вашынгтон пашырыць ваеннае супрацоўніцтва з Польшчай і краінамі Балтыі ў сувязі з «расійскай інтэрвенцыяй ва Украіне». У прыватнасці, плануецца пашырыць удзел амерыканскіх ваенных самалётаў у патруляванні паветранай прасторы гэтых краін. Акрамя таго, амерыканцы пачнуць навучаць прыбалтыйскіх і польскіх вайскоўцаў у Польшчы.

Між тым, у штабе Чарнаморскага флоту паведамілі пра планы ЗША накіраваць у акваторыю Чорным моры эсмінец у канцы гэтага тыдня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?