Падчас матчу этапу баскетбольнай Еўралігі паміж каўнаскім «Жальгірысам» і маскоўскім ЦСКА сёння, 6 сакавіка, фанаты гаспадароў матчу падчас прадстаўлення гульцоў маскоўскай каманды асвісталі іх ды павярнуліся да іх спінай, асуджаючы агрэсію Расію ў суседняй Украіне.

«Жальгірыс» не застаўся абыякавым да трагічных падзеяў ва Украіне. Чэмпіёны Літвы не толькі саступілі арэну «Жальгірыс» кіеўскаму «Будывельніку», але і аддаюць сродкі, атрыманыя за прададзеныя квіткі пацярпелым украінцам.

Матч паміж «Будывельнікам» і JSF глядзелі 4500 гледачоў. На трыбунах былі плакаты ў падтрымку ўкраінцаў, украінскія сцягі.

«Украінцы — літоўцы з вамі» — такая расцяжка бачная на трыбуне заўзятараў «Жальгірыса». Украінскую каманду на арэне сустрэлі апладысментамі, усе заўзятары стаялі.

Выручка за квіткі склала 6225 літаў (2,5 тыс. даляраў). «Жальгірыс» вырашыў ахвяраваць гэтыя грошы пацярпелым жыхарам Украіны.

«Інакш паступіць мы не маглі, — распавёў аб дапамозе ўкраінцам дырэктар каманды Паўлюс Матэюнас. — Мы дзякуем нашым заўзятарам, якія ў аўторак прыйшлі на арэну».

Грошы пойдуць на гуманітарную дапамогу, на рэабілітацыю пацярпелых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?