Гарадскі савет Севастопаля прыняў рашэнне аб уваходжанні горада ў склад Расіі ў якасці суб'екта РФ.
Адпаведнае рашэнне было прынята на пазачарговай сесіі гарсавета ў чацвер, 6 сакавіка. Раней паведамлялася, што гарсавет вынес пытанне аб уваходжанні Севастопаля ў склад РФ на рэферэндум, прызначаны на 16 сакавіка.
У паведамленні, апублікаваным на сайце гарсавета, гаворыцца, што на пасяджэнні 6 сакавіка было вырашана, што «горад Севастопаль увойдзе ў склад Расійскай Федэрацыі ў якасці суб'екта РФ».
Рашэнне, адзначаецца ў паведамленні гарсавета, было прынята «кіруючыся Еўрапейскай хартыяй мясцовага самакіравання, артыкуламі 38, 69 Канстытуцыі Украіны, артыкулам 1 Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах, артыкулам 1 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, на падставе артыкулаў 7, 26 Закона Украіны «Аб мясцовым самакіраванні ва Украіне».