Расійскім вайскоўцам, якія знаходзяцца на вучэннях у Канадзе, сёння паведамілі, што тыя маюць 24 гадзіны, каб пакінуць краіну.
Дзевяць расійскіх вайскоўцаў, якія прымалі ўдзел у вучэннях у Канадзе, высылаюць з краіны. Такім чынам Атава працягвае асуджаць ваеннае ўмяшанне Расіі ў Крыме. Пра гэта паведамляе CTV News.
У Канадзе шэсць салдат з РФ вывучалі англійскую і французская мова ў Сэн-Жане, што ў Квебеку. Яшчэ двое салдат прымалі ўдзел у навучальнай праграме на базе CFB Gagetown. Таксама адзін вайсковец навучаў канадскіх салдат расійскай мове ў Гаціно, што ў Квебеку.
Крыніца ва ўрадзе пацвердзіла, што салдаты былі праінфармаваныя ў чацвер днём, што ў іх ёсць 24 гадзіны, каб пакінуць Канаду.
Як раней паведамлялася, у чацвер прэм'ер-міністр Канады Стывен Харпер заявіў, што Канада не прызнае рэферэндуму, праведзенага ў Крыме — рэгіёне Украіны, які цяпер знаходзіцца пад незаконнай ваеннай акупацыяй.
Акрамя таго, у сераду Канада замарозіла актывы 18 былых членаў ўкраінскага дзяржаўнага кіраўніцтва, якіх падазраюць у крадзяжы дзяржаўных сродкаў Украіны.





