Галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў паведаміў, што паўабаронца «Растова» Цімафей Калачоў будзе прызначаны капітанам нацыянальнай каманды на адборачны цыкл да Еўра-2016.
— Перад стартам адборачнага турніру ці плануюцца выбары капітана?
— Не. Я сказаў, што капітанам на адборачны цыкл будзе Калачоў. Цімафей увесь час жыве гульнёй, у любых сітуацыях стараецца чапляцца за вынік. Іншым гэтых якасцяў часам не хапае, — цытуе словы Кандрацьева By.tribuna.com са спасылкай на Прессбол.





