«У кастрычніку 2013 мужчына, кіруючы аўтамашынай таксі ў стане алкагольнага ап’янення, здзейсніў наезд на жанчыну на пешаходным пераходзе і з’ехаў з месца здарэння. Правапарушальнік аказаўся супраціў супрацоўніку ДПС АДАІ Савецкага РУУС, які прыбыў для разбіральніцтва, пры гэтым стрэлам з пісталета «Браўнінг» нанёс яму баратраўму вуха, пасля чаго быў затрыманы пацярпелым афіцэрам пры дапамозе іншых грамадзян. Падчас барацьбы другім стрэлам мужчына нанёс агнястрэльнае раненне сабе і быў шпіталізаваны», — паведаміў прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў.

Абвінавачванне таксісту прад’явілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса – замах на забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў у сувязі з выкананнем ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку, а таксама незаконнае набыццё, захоўванне, перавозка, нашэнне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў.

Па словах Герасімава, таксіст раскаяўся, аднак віну прызнаў часткова — адмаўляе намер забіць супрацоўніка міліцыі.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?