Украінскі мільярдэр, прэзідэнт холдынгу СКМ Рынат Ахметаў катэгарычна выступіў супраць расколу Украіны і заклікаў Расію вырашыць канфлікт дыпламатычным шляхам.

Пра гэта 6 сакавіка ён заявіў у каментары журналістам у Данецку, паведамляе «Дзеркало тижня».

«Украіна перажывае зараз няпросты час. Мы павінны перажыць яго і стаць мацней. Я за моцную, незалежную і цэласную Украіну», — сказаў Ахметаў.

Ён падкрэсьліў, што прарасейскія настроі ў некаторых рэгіёнах не даюць падставы казаць пра раскол краіны:

«Усход Украіны — гэта таксама Украіна. Прамысловы рэгіён, жыхары якога хочуць жыць годна, як і кожны украінец. Усё павінна вырашыцца мірным, дыпламатычным шляхам. Расія — наш сябар, наш стратэгічны партнёр», — адзначыў Ахметаў.

Разам з тым ён лічыць, што Расія павінна праяўляць больш павагі да суверэнітэту Украіны:

«Мы паважаем Расію, паважаем братэрскі расійскі народ. Але гэта павінна быць вуліца з двухбаковым рухам. Мы заслугоўваем адпаведнай павагі», — падсумаваў Ахметаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?