У турыстаў ёсць традыцыя: пакідаць на помніках архітэктуры ўзгадку пра сябе. Каб вырашыць гэтую праблему, улады Кітая вызначылі для самадзейных мастакоў адзін з участкаў Вялікай Кітайскай сцяны.

Як паведамляе The Guardian, спецыяльная зона для жадаючых пакінуць памятную надпіс з’явіцца на ўчастку Муцяньюй. Прычым на сценах адной з вежаў, якая ўжо добра размаляваная турыстамі.

У будучыні на тэрыторыі помніка з'явіцца электронная сэнсарная сцяна для графіці.

Летась такі праект запусцілі ў Вежы жоўтага жураўля ва Ухані. Гэта пост назірання за ракой Янцзы, пабудаваны звыш 1700 гадоў таму. А першыя ўчасткі вялікай Кітайскай сцяны з’явіліся яшчэ ў IV—III стагоддзях да нашай эры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?