П'есу «Норд-Ост» напісаў нямецкі драматург і сцэнарыст Торстэн Бухштайнер. Яго тэкст – рэальныя гісторыі трох жанчын, якія сталі ўдзельніцамі трагедыі ў тэатральным цэнтры на Дуброўцы ў Маскве.

Тады група ўзброеных чачэнскіх баевікоў на чале з Маўсарам Бараевым захапіла ў закладнікі 850 гледачоў, якія прыйшлі на мюзікл «Норд-Ост». Яны патрабавалі вываду расійскіх войскаў з Чачні. У выніку спецаперацыі большасць закладнікаў былі вызвалена, а тэрарысты знішчаны. Але

засталося пытанне наконт выкарыстанага ўсыпляльнага газа. Праваабаронцы абвінавачвалі ўладу, што вызваленым закладнікам не аказалі патрэбнай медыцынскай дапамогі. У выніку ахвяры склалі ад 130 да 174 чалавек.

Бухштайнер па хвілінах супастаўляе падзеі, якія адбыліся з гераінямі: тэрарысткай-смяротніцай, масквічкай, якая прыйшла на спектакль з сям’ёй, і лекарам, якая прыбыла на месца тэракту. Прычым кожная прадстаўляе сваю версію падзей. Хто з іх мае рацыю, вырашаць гледачам.

Прэм’ера спектакля «Норд-Ост» адбудзецца 13 сакавіка на малой сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Пачатак а 18:30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?