У аўторак Вярхоўны суд Беларусі пачаў разгляд скаргі на дзеяньні Міністэрства юстыцыі, якое адмовілася зарэгістраваць грамадзкае праваабарончае аб’яднаньне «Вясна».

На судовым працэсе праваабаронцы запатрабавалі ад Міністэрства юстыцыі прадставіць дакумэнты на беларускай мове, а таксама весьці працэс па-беларуску. У выніку для перакладу дакумэнтаў суд прызначыў тэрмін да 25 кастрычніка. У гэты дзень судовы разгляд скаргі будзе працягнуты.

Праваабаронцы падалі ў Мін'юст дакумэнты на рэгістрацыю аб'яднаньня 23 ліпеня. 24 жніўня ім адмовілі ў рэгістрацыі.

У «Вясьне» згуртаваліся беларускамоўныя праваабаронцы, якія бароняць усіх, хто церпіць ад крывасудзьдзя. "Вясна" была ўжо зарэгістраваная, але яе зьліквідавалі ў 2002 годзе, дачапіўшыся да нейкіх кручкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?