Сёння адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі сітуацыю ў эканоміцы і на валютным рынку Расіі. Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што якія-небудзь катастрафічныя з'явы адсутнічаюць, мае месца натуральная сітуацыя, і ў Расіі дастаткова рэсурсаў для падтрымання стабільнасці эканомікі.
Аляксандр Лукашэнка праінфармаваў свайго калегу аб выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 23 сакавіка, якія Беларусь гатова правесці на высокім узроўні.
Прэзідэнты, паведамляе прэс-служба беларускага лідара, абмеркавалі таксама сітуацыю ва Украіне і выказалі агульнае разуменне неабходнасці развіцця сітуацыі ў інтарэсах украінскага народа і ўсіх людзей, якія пражываюць ва Украіне.





