У Беларусі няма фундаментальных прычын для рэвалюцыйных падзей, падобных на тыя, якія адбываюцца ва Украіне.

Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Рады бяспекі па папярэдніх выніках першага этапу праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

«Карыстаючыся выпадкам, хацеў бы сказаць (тут прысутнічаюць СМІ, у тым ліку і не беларускія) з нагоды нейкіх укідаў, якімі нас спрабуюць крыху запалохаць, што, вось, Лукашэнка — баіцца Майдану, апошні час калі і кажа, то тое, якія ўрокі трэба атрымаць з ўкраінскіх падзей», — адзначыў ён.

«Я і не хаваю. І дурным быў бы той кіраўнік, які не спрабуе атрымаць урокі з некаторых падзей. Але я ў які раз хачу сказаць: у Мінску Майдану не будзе, тут няма для Майдану месца. Вось і ўвесь наш страх. Мы нічога не баімся. Абсалютна. Тым больш я», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«У нас няма фундаментальных, канцэптуальных, галоўных прычын для падобных рэвалюцый (як ва Украіне). А галоўную прычыну мы ўсе ведаем, я ўжо пра яе гаварыў, — гэта страшны развал эканомікі, карупцыя, якая прывяла да развалу ўлады. Усе ў наяўнасці для таго, каб адбылася рэвалюцыя. Карані трэба шукаць менавіта ў гэтым», — упэўнены ён.

«Мы гэтага не дапусцілі. І гэта вельмі вялікая наша заваёва», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?