Галоўны рэдактар «Lenta.ru» Галіна Цімчанка пакіне сваю пасаду. Такое рашэнне, як паведаміла Цімчанка рэдакцыі, прыняў ўладальнік аб'яднанай кампаніі «Афіша-Рамблер — SUP» Аляксандр Мамут.

Новым галоўным рэдактарам прызначаны Аляксей Гараслаўскі. Змены ўступаюць у сілу з 12 сакавіка.

Галіна Цімчанка, якая працавала ў «Lenta.ru» з моманту заснавання ў 1999 годзе, кіравала выданнем з 2004 года.

Аляксей Гараслаўскі працуе ў аб'яднанай кампаніі «Афіша-Рамблер — SUP » з 2013 года. Ён займае пасаду намесніка генеральнага дырэктара кампаніі па знешніх камунікацыях. Да прыходу ў аб'яднаную кампанію Гараслаўскі ўзначальваў інтэрнэт-выданне шавіністычны сайт «Взгляд.ру».

Нагадаем, што сёння Лента.ру атрымала папярэджанне ад расійскіх уладаў за публікацыю інтэрв'ю з актывістам украінскага «Правага сектара».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?