У Харкаве прарасейскія арганізацыі ў нядзелю, 16 сакавіка, правядуць «рэферэндум-веча», на які вынесуць пытанне федэралізацыі Украіны.

Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі сказаў член выканкама аб'яднання «Веча Харкаў» Ягор Логвінаў.

«Толькі адно пытанне — федэралізацыі, але, я думаю, што на гэтым жа веча мы прымем рэзалюцыю. Спадзяюся, харкаўчане нас падтрымаюць», — сказаў Логвінаў.

Паводле яго слоў, для правядзення рэферэндуму-веча будуць падрыхтаваныя бюлетэні, на іх жадаючыя змогуць ўказаць свае прозвішча, імя, імя па бацьку, кантактны тэлефон і, уласна, прагаласаваць. Бюлетэні можна будзе кінуць ва ўстаноўленыя на плошчы скрыні.

Логвінаў дадаў, што ў рэзалюцыі, якую прымуць у нядзелю, грамадскія арганізацыі плануюць заявіць пра тое, што бяруць уладу ў рэгіёне ў свае рукі, заклікаць сілавыя структуры да перападпарадкавання і звярнуцца па дапамогу да Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?