Жыхары памежнай з Украінай Белгародскай вобласці сталі відавочцамі транспарціроўкі расійскай ваеннай тэхнікі каля вёскі Вясёлая Лопань. Пра гэта паведамляе СИА-ПРЭС.
Пра гэта людзі пачалі пісаць у твітары і Укантакце, суправаджаючы свае тэксты фатаграфіямі.
Адна з дзяўчат, якая накіроўвалася ў Харкаў, убачыла з акна састаў, у якім «на кожнай платформе быў танк».
Таксама на тэрыторыю Белгародскай вобласці прыбылі падраздзяленні паветрана-дэсантных войскаў.





