З 25 верасьня па 6 кастрычніка на Ўкраіне адбыўся ХIV Міжнародны кінафэстываль анімацыйнных фільмаў “КРОК”. У межах фэсту прайшла творчая вечарына беларускага рэжысэра Ігара Воўчака.

Ігар Воўчак, які ў 1970 атрымаў дыплём Беларускай кансэрваторыі, пісаў музыку да мульфільмаў. Анімацыя так захапіла яго, што ён паступіў на Вышэйшыя рэжысэрскія курсы ў Маскве – і на пачатку 80-ых стаўся кінарэжысэрам.

Ігар Воўчак – аўтар анімацыйных стужак “Пра Ягора, пра варону” – пра дурнога цара й хітрую варону; “На золку ў двары” (1985) – пра пеўніка, які набыў уласны голас; “Скозь шэры камень" (1987) – пра рэвалюцыянэра Кібальчыча; “Як ліса ваўка судзіла” (1989) – казка пра зьвяроў.

“Капрычыа” (1986), “Канчэрта Гроса” (1988), “Скерца” (1994) – філязофская трылёгія пра сэнс жыцьця й чалавечы лёс. А фільм “Няхай жыве свабода!” (1995) – распавядае пра свабоду чалавека й несвабоду ўсемагутнага джына. У стужцы “Пастараль” (1998) рыбак шукае сваё шчасьце, а “Аповесьць мінулых гадоў” (2007) гаворыць пра гісторыю герба Берасьця.

Цяпер Ігар Воўчак працуе над цыклям мультфільмаў пра Несьцерку. Першая частка “Як Несьцерка знайшоў скарб” створаны ў 2003 годзе, другая “Як Несьцерка на кірмаш зьбіраўся” – у 2005 годзе. Рэжысэр стварае працяг прыгодаў беларускага нацыянальнага героя.

Ігар Воўчак – адзін з сама цікавых беларускіх кінамайстроў. Украінцы ягоныя творы пабачылі.

На жаль, у нашых кінатэатрах творы Воўчака, як і творы іншых беларускіх аніматараў, не прадстаўлены. А беларуская тэлевізія айчынную анімацыю паказвае вельмі рэдка.

Складзена паводле прэс-рэлізу “Беларусьфільма".

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?