Падазраваныя ў шпіянажы займаліся распрацоўцай аб’ектаў польскага войска.

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы затрымала дзве асобы, якія падазраюцца ў шпіянажы. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, гэта беларусы, якія працавалі на карысьць Расіі, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Дэпутатам з парламенцкай спецкамісіі было пра гэта паведамлена на нетыповым пасяджэнні — у сядзібе Службы вайсковай разведкі, а не ў Сейме, як гэта звычайна бывае.

Падазраваныя ў шпіянажы, быццам бы, займаліся распрацоўкай аб’ектаў польскага войска. Рашэнне пра іх затрыманьне было прынятае пасля таго, як яны павялічылі сваю актыўнасць у сувязі з падзеямі ва Украіне, сцвярджае Wyborcza.

Кампетэнтныя органы Беларусі пакуль не каментуюць інфармацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?