Падчас канцэрту гурту ў Кіеве 12 сакавіка, Джарэд Лета проста спытаў украінцаў, ці чулі яны яго выступ на «Оскары». У адказ зала выбухнула гучным скандаваннем «Слава Украіне!» — «Героям Слава!»

Як вядома, саліст гэтай групы, акцёр Джарэд Лета падтрымаў Украіну падчас ўручэння сёлетняга «Оскара». Падняўшыся на сцэну за статуэткай «Найлепшы акцёр другога плана», Джарэд Лета звярнуўся да людзей, якія глядзелі трансляцыю і ва Украіне, і ў Венесуэле. «Я хачу сказаць, што калі вы змагаецеся за тое, каб вашыя мары спраўдзіліся, мы тут думаем пра вас», — дадаў Лета.

Дарэчы Джарэд у панядзелак падчас канцэрту на «Мінск-Арэне» прызнаўся ў каханні па-беларуску.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?