Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць — герой» папоўніцца новай музейнай экспазіцыяй «Музей вайны — тэрыторыя міру».
Яна размесціцца ў васьмі залах паўднёва-ўсходняй казармы Брэсцкай крэпасці.
Плошча музея складзе каля 1 тыс. кв. м (музей абароны займае каля 1,2 тыс. кв. м).
Акцэнт у экспазіцыі плануюць зрабіць на гісторыі крэпасці (даваенны і пасляваенны перыяд), а таксама на лёсах яе абаронцаў.
Спонсарам праекта выступае «Белтрансгаз» (па дамоўленасці з «Газпромам»), які мяркуе выдзяліць на новы музей 15 мільярдаў рублёў.
8,4 млрд Br ужо засвоены будаўнікамі.
Дарэчы,
летась мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць — герой» стаў адной з самых наведвальных адметнасцяў Беларусі. Яго наведалі 390 тысяч чалавек,
Больш трапілі толькі ў музей-запаведнік «Нясвіж» (больш за 400 тысяч). Магчыма, адкрыццё новага музея дазволіць «Брэсцкая крэпасці» пазмагацца за лідарства.
Новую экспазіцыю плануюць адкрыць сёлета да 22 чэрвеня.





