Падпісанне так званага пагаднення аб далучэнні Крыма да РФ і адпаведны выступ расійскага прэзідэнта не мае нічога супольнага ні з правам, ні з дэмакратыяй, ні са здаровым сэнсам.
Пра гэта заявіў дырэктар дэпартамента інфармпалітыкі ўкраінскага МЗС Яўген Перабійніс, паведамляе МЗС Украіны ў Twitter.
«Выступ Пуціна вельмі рэльефна прадэманстраваў, наколькі рэальная пагроза Расіі для цывілізаванага свету і міжнароднай бяспекі», - сказаў Перебейніс.
Украінскі МЗС заклікаў увесь свет улічыць урокі гісторыі.





