У Сімферопалі расейцы штурмуюць ваенны аб'ект. Працуюць рускія снайперы. Ёсць паранены.
Вядзецца штурм фотаграметрычнага цэнтра Упраўлення цэнтральнага ваенна-тапаграфічнага і навігацыйнага Галоўнага ўпраўлення аператыўнага забеспячэння Узброеных Сіл Украіны.
Пра гэта паведамляе арганізатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Цімчук ў сваім Facebook.
«Аператыўныя дадзенныя групы «Інфармацыйны супраціў». Ідзе штурм ваеннага аб'екта ў Сімферопалі. Штурмуецца фотаграметрычны цэнтр Упраўлення цэнтральнага ваенна-тапаграфічнага і навігацыйнага Галоўнага ўпраўлення аператыўнага забеспячэння Узброеных Сіл Украіны», — напісаў ён.
«З вокнаў дамоў каля аб'екта знаходзяцца расійскія снайперы. Паводле нашай інфарамцыі, на дадзены момант паранены адзін чалавек», — паведаміў ён каля 17:10.





