Фото из Твиттера EvgenyFeldman
У Сімферопалі 18 сакавіка больш за тысячу чалавек прышлі на пахаванне крымскага татарына Рэшата Аметава, па-зверску забітага ў Крыме.
Рэшат актыўна выступаў супраць акупацыі Крыму Расіяй, удзельнічаў у масавых пратэстах. Раніцай 3 сакавіка ён знік па дарозе ва ўкраінскі ваенкамат. Захаваўся відэазапіс, як невядомыя людзі хапаюць яго на цэнтральнай плошчы Сімферопаля і валакуць у машыну.
Мёртвае цела мужчыны са слядамі катаванняў знайшлі 15 сакавіка ў полі каля вёскі Сунічная ў Белагорскім раёне. Яго галава была заматаная скотчам, на нагах — кайданкі.
У забітага засталася жонка і трое малых дзяцей, малодшаму з іх 2,5 месяцы.





