Падчас штурму ўкраінскага фотаграметрычнага цэнтра ў Сімферопалі быў забіты адзін чалавек.
Пра гэта паведаміў кіраўнік медыя-цэнтра Мінабароны Украіны ў Крыме Уладзіслаў Селязнёў.
«Адзін чалавек забіты ў ходзе штурму. Гэта прапаршчык. Ён нёс службу на тэрыторыі вайсковага парку», — заявіў ён.
«Паранены капітан, яго накіравалі ў бальніцу хуткай дапамогі Сімферопаля», — дадаў Селязнёў.
«Усе ваенныя арыштаваныя. У іх забралі дакументы, грошы. Іх вывелі, паставілі ў шыхт і забралі зброю», — адзначыў ён.
Да параненага доўга не пускалі хуткую дапамогу, таксама не давалі працаваць журналістам.
У Сімферопалі штурмуюць фотаграметрычны цэнтр Упраўлення цэнтральнага ваенна-тапаграфічнага і навігацыйнага Галоўнага ўпраўлення аператыўнага забеспячэння Узброеных Сіл Украіны.
З вокнаў дамоў каля аб'екта стралялі расейскія снайперы.





