Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк патрабуе склікаць камісію з удзелам міністраў абароны Украіны, ЗША, Вялікабрытаніі і Расіі для таго, каб неадкладна вырашыць пытанне з сілавымі дзеяннямі расейскіх вайскоўцаў у Крыме супраць украінскіх вайскоўцаў.

Пра гэта прэм'ер-міністр заявіў сёння ў Міністэрстве абароны.

«Сёння расійскія вайскоўцы пачалі страляць па ўкраінскіх вайскоўцам, а гэта ўжо ваенныя злачынствы, якія не маюць тэрміну даўніныі. Таму неабходна неадкладна склікаць супольную камісію на ўзроўні Міністэрстваў абароны Украіны, ЗША, Вялікабрытаніі і Расіі, як удзельнікаў Будапешцкага мемарандума», — сказаў ён.

«Вырашыць пытанне па недапушчэнні далейшай эскалацыі ваеннага канфлікту і пачаць палітычны дыялог аб аднаўленні правоў Украінскай дзяржавы і аб прыпынку парушэнне нормаў міжнароднага права Расійскай Федэрацыяй», — падкрэсліў Яцанюк.

Камандуючы ваенна-марскімі сіламі Украіны контр-адмірал Сяргей Гайдук сёння, 18 сакавіка, заявіў, што супраць украінскіх вайскоўцаў у Крыме ўжо ўжываюць агнястрэльную зброю.

 «У апошні час сталі частымі выпадкі сілавога дэманстратыўнага захопу вайсковых частак з выкарыстоўваннем зброі», — сказаў контр-адмірал.

 «На дадзены момант зафіксавана выкраданне 5 афіцэраў. Двух афіцэраў нам удалося вярнуць, а тры ўтрымліваюцца так званымі сіламі «самаабароны Крыма», — сказаў Гайдук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?