Па ініцыятыве беларускага боку адбылася тэлефонная размова Уладзіміра Пуціна з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе сайт расійскага кіраўніка.

Кіраўнікі дзяржаў працягнулі абмен думкамі па развіцці вострай крызіснай сітуацыі ва Украіне.

«Адзначаныя важнасць і гістарычнае значэнне сённяшняга — у поўнай адпаведнасці з практычна аднадушным волевыяўленнем насельніцтва Крыма — ўз'яднання паўвострава з Расійскай Федэрацыяй», — паведамляецца на сайце kremlin.ru

А вось версія сённяшняй гутаркі на сайце беларускага кіраўніка:

«Сёння вечарам адбылася тэлефонная размова прэзідэнта Беларусі з прэзідэнтам Расіі.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў, у тым ліку абмяняліся думкамі адносна Украіны і сітуацыі, звязанай з правядзеннем рэферэндуму ў Крыме.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі таксама асобныя пытанні парадку дня маючага адбыцца ў канцы красавіка ў Мінску Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна