Reuters.com
Афіцыйнае беларускае агенцтва БелТА змяшчае толькі інфармацыю пра тэлефонную размову Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, у часе якой, як гаворыцца, яны «абмяняліся думкамі» пра сітуацыю ў Крыме. Таксама БелТА дае ў рубрыцы «У свеце» сухую інфармацыю пра падпісанне ў Крамлі дамовы пра ўступленне Крыма ў Расію. Праўда, у той нататцы няма згадкі, што рэферэндум у Крыме праводзіўся ў абстаноўцы ваеннай акупацыі, супярэчыў заканадаўству Украіны і не быў прызнаны міжнароднай супольнасцю.
З усіх краін свету ўчора найдалей пайшоў Казахстан. МЗС краіны заявіла, што «з разуменнем ставіцца» да рэферэндуму ў Крыме і лічыць яго «свабодным волевыяўленнем» грамадзян.





