Скандальная актывістка, якая «засвяцілася» ў розных іпастасях на прарасейскіх мітынгах па ўсёй Украіне, прыехала ў Крым.

Апошні раз яе бачылі ў расійскім Новачаркаску, дзе яна выступала на мітынгу ў падтрымку Крыма і ўсходняй Украіны. Жанчына прадставілася ўцякачкай з Данецка і расказала, як «уцякала ноччу». Выступ паказалі ў сюжэце расійскага «Першага канала».

Раней «гастралёрка» ў ролі «адэсіткі» выступала ў Севастопалі — прасіла дапамогі ў Расіі. А за некалькі дзён да гэтага жанчына, заматаная ў расійскі сцяг, дэманстравала свой талент прамоўцы на мітынгу ў Харкаве.

Бачылі эмацыйную бландынку і ў лютым у Кіеве — у футболцы «салдацкай маці» і з сімволікай Партыі рэгіёнаў яна хадзіла да барыкады на Грушэўскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?